30 сакавіка 2011 года быў адкрыты новы і сучасны цэх гарачага цынкавання.
За аснову была абраная тэхналогія італьянскай кампаніі «GIMECO», якая дазваляе ацынкоўваць металаканструкцыі даўжынёй 12,5 м шырынёй 1,5 м вышынёй 2,5 > м. масай да 7 тн. і трубы даўжынёй ад 4,0 да 8,2 м., дыяметрам ад 1/2" да 4" >, таўшчынёй пакрыцця ад 30 да 250 мікрон.

Вытворчы працэс поўнасцю адпавядаюць самым строгім патрабаванням да бяспекі прыроды і працы, аб чым сведчаць даныя сістэматычнага маніторынгу з боку арганізацый, якія ажыццяўляюць нагляд.
Са студзеня 2012 года сістэма менеджменту якасці вытворчасці вырабаў з металу, аказання паслуг па нанясенні цынкавага пакрыцця гарачым спосабам на сталёвыя трубы і канструкцыі адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
Працэс нанясення цынкавага пакрыцця складаецца з:
- папярэднюю хімічную апрацоўку (абястлушчванне, прамыванне, тручэнне);
- паўторнае прамыванне і флюсаванне ( апусканне ў раствор соляў хлорыстага амонія і хлорыстага цынку);
- апусканне вырабаў у расплаў цынку tºС= 450;
- астуджэнне, складаванне і пакаванне.
Высокая якасць цынкавага пакрыцця адпавядае Еўрапейскаму стандарту і забяспечвае гарантыю эксплуатацыі выраба да 50 гадоў.
Цана на паслугі па гарачым цынкаванні металавырабаў вызначаецца на дагаворнай аснове, пасля прадастаўлення заказчыкам чарцяжоў вырабу.
Для размяшчэння заказу неабходна папярэдні разгляд канкрэтнага вырабу (таўшчыня металу, наяўнасць закрытых паражнін і г.д.). Ніжэй Вы можаце азнаёміцца з тэхнічнымі патрабаваннямі для гарачага цынкавання.